Пад Віцебскам адкрылі рух на новым мосце праз Заходнюю Дзвіну

У раёне пасёлка Руба пад Віцебскам адкрылі рух на новым мосце праз Заходнюю Дзвіну. Урачыстасцей з гэтай нагоды не было, паколькі новы мост — не асобны аб'ект, а толькі частка чацвёртага пускавога комплексу паўночна-заходняга абходу абласнога цэнтра.

 

Завяршыць праект дарожнікі плануюць да восені 2017 года, распавёў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы прадпрыемства «Віцебскаўтадар» Міхаіл Акуліч:


— Даўжыня новага моста — 236 метраў, шырыня — 10, арыентыровачны кошт 36 мільёнаў рублёў. Пакуль тут ідуць патокі ў двух напрамках, але ў будучыні яны будуць падзелены: па новым мосце транспарт пойдзе ў бок Віцебска, па старым, які цяпер зачыніцца на рэканструкцыю, — у бок мяжы з Расіяй.

Паўночна-заходні абход Віцебска будуюць, каб прыбраць з віцебскіх вуліц транзіт, а таксама пераразмеркаваць унутрыгарадскія

аўтапотокі. Пакуль ідзе будаўніцтва толькі чацвёртага пускавога комплексу, наперадзе — яшчэ тры.

 

Вольга КРУЧЭНКАВА, «СБ Беларусь Сегодня», фота БелТА.