Падзялілі «Завадны апельсін». Лепшы дызайн упакоўкі прыдумалі студэнты ВГТУ
Прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта заваявалі ўзнагароды прэстыжнага міжнароднага конкурсу на лепшы дызайн упакоўкі «Завадны апельсін-2015».
Конкурс праводзіўся ўжо 20-ы раз. У 2015 годзе ўдзельнікамі «Заваднога апельсіна» сталі студэнты і навучэнцы з 32 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Расіі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Украіны. Усяго было прадстаўлена больш за 280 работ у 10 намінацыях.
Па выніках конкурсу студэнты ВДТУ ўвайшлі ў лік маладых дызайнераў, адзначаных бронзавымі дыпломамі: Кацярына Дарожка (серыі упаковак для шакаладу «Адзiн, два, тры, чатыры» і этыкетак для малака «Добрае»), Любоў Клюева (серыя упаковак для глінтвейна «Soul Kitchen»), Паліна Шукалава (этыкеткі для італьянскага віна «Alleviare»), Паліна Сухава (серыя этыкетак для белага віна «ZaZaZa»), Анастасія Зубрыцкая (серыя этыкетак для бутэлек сідру «Schatz»). Срэбны дыплом за прадстаўленую на конкурс этыкетку для дражэ «Монстр» атрымала Вольга Крупіна.
Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».