Падрыхтоўчыя работы на будаўніцтве сучаснага гасцінічнага комплексу вядуцца ў Полацку
Згодна з інвестыцыйным дагаворам гасцініцу катэгорыі "тры зоркі" ў Полацку будуе ТАА "Седнат". Гасцінічны комплекс на 55 чалавек будзе ўзведзены на беразе ракі Полата ў гістарычнай частцы горада. Акрамя стандартных паслуг, гасцям будзе прадастаўляцца турысцка-экскурсійнае абслугоўванне. У гасцініцы таксама плануецца стварыць спецыяльныя ўмовы для пражывання інвалідаў-калясачнікаў. У складзе гасцінічнага комплексу будзе функцыянаваць ФАК з трэнажорнай залай, саунай, турэцкай лазняй і басейнам, а таксама рэстаран на 52 пасадачныя месцы. Увод гасцініцы ў строй запланаваны на другую палову 2015 года.
ТАА "Седнат" уваходзіць у склад турэцкага холдынгу BAU Turizm Insaat Ticaret Ltd. Sti. Цяпер кампанія рэалізуе ў Беларусі 5 інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве сацыяльна значных аб'ектаў агульным коштам $20 млн.