Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве новага заапарка пачаліся ў Віцебску

20 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве новага заапарка пачаліся ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар заапарка Аляксей Андрэйкаў. Пад заапарк выдзелена тэрыторыя ў 100 га у лясным масіве недалёка ад новага жылога мікрараёна і міжгародняй трасы. На першым этапе на 10 га будуць узведзены ўваходная група, гаспадарчая зона і вальеры для жывёл, якія насяляюць у беларускіх лясах. Характэрна, што праектам прадугледжана максімальнае захаванне зялёных насаджэнняў, такім чынам, першыя новасёлы будуць знаходзіцца ў натуральным асяроддзі пражывання. Мяркуецца, што ўсе работы будуць завершаны да 2011 года. На іх правядзенне накіруюць больш за Br20 млрд. Як адзначыў Аляксей Андрэйкаў, гэта не толькі бюджэтныя сродкі, але і інвестыцыі прадпрымальнікаў. Другая чарга заапарка прадугледжвае ўзвядзенне памяшканняў для ўтрымання экзатычных жывёл і птушак, тэрарыумы. Разам з імі будуць узводзіцца аб'екты грамадскага харчавання. Па словах Аляксея Андрэйкава, тэрыторыя новага заапарка з'яўляецца самай вялікай у Беларусі і дазволіць павялічыць колькасць насельнікаў, здзівіць гараджан і турыстаў дзіўнымі відамі. Існуючы заапарк размешчаны ў гістарычнай частцы горада і займае плошчу ў 1,3 га. Тут знаходзяцца больш за 1 тыс. жывёл, птушак, земнаводных і паўзуноў 51 віду.-0-