Падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной у Віцебскай вобласці завершыцца да 1 сакавіка
28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной у Віцебскай вобласці завершыцца да 1 сакавіка. Такі загад сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама даў яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэхнічнае перааснашчэнне сельскагаспадарчай галіны рэгіёна ў 2010 годзе будзе працягнута. У мінулым годзе ў вобласць паступіла 2,7 тыс. адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў. У 2010 годзе паступіць яшчэ каля 3,5 тыс. адзінак на агульную суму Br578 млрд. Машынны парк папоўніцца 500 збожжаўборачнымі камбайнамі, 128 кормаўборачнымі камбайнамі, 250 энергонасычанымі трактарамі. Уся тэхніка будзе айчыннай вытворчасці, акрамя ільноапрацоўчых агрэгатаў.
"Сельскай гаспадарцы вобласці пара пераходзіць ад экстэнсіўнага шляху развіцця да інтэнсіўнага", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Ураджайнасць збожжавых і збожжавых бабовых у рэгіёне ў 2010 годзе павінна дасягаць не менш за 34 ц/га, прадукцыйнасць дайнага статка трэба будзе павысіць на 360 кг, або на 1 кг на 1 карову ў суткі, прадукцыйнасць працы на вёсцы неабходна павялічыць удвая.-0-