Падрыхтоўку да летняга дзіцячага аздараўленчага сезону абмеркавалі на выязным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Ча очередное выездное заседание президиума Витебского областного Совета депутатов состоялось сегодня на базе санатория «Железнодорожник» и оздоровительного лагеря Витебского отделения Белорусской железной дороги «Магистраль». Оно прошло под председательством главы депутатского корпуса Витебщины Владимира Терентьева. В работе президиума приняли участие заместитель председателя облисполкома Владимир Пенин, другие должностные лица.

Галоўным пытаннем парадку дня было абмеркаванне падрыхтоўкі да чарговага сезона летняга аздараўлення дзяцей.

У гэтым годзе, як адзначыў Уладзімір Церанцьеў, запланавана аздаравіць каля 42 тысяч дзяцей усіх узростаў, у тым ліку каля 17 тысяч – у лагерах з кругласутачным знаходжаннем і больш за 25 тысяч – з дзённым. У лагерах працы і адпачынку правядуць змену 1365 рабят. На асаблівым кантролі – аздараўленне дзяцей, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Плануецца прыняць у лагерах 1500 дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, 350 рабят з інваліднасцю.

Кожнаму гораду і раёну вобласці даведзены планавыя аб'ёмы аздараўлення. Плюс да 105 тысяч рублёў з рэспублікі з абласнога бюджэту на падрыхтоўку лагераў да летняга сезона выдзелена 140 тысяч рублёў, а ўласнікі лагераў зрасходуюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы 2 мільёны рублёў. Яшчэ 60 тысяч рублёў зарэзервавана са сродкаў вобласці на даплату за пуцёўкі для льготных катэгорый дзяцей.
Атрадна, як прагучала падчас абмеркавання, што ў Віцебскай вобласці прымаюць меры да таго, каб пераламіць тэндэнцыю да скарачэння колькасці лагераў. Адзначалася, што ў гэтым годзе адновіць працу прыгарадны аздараўленчы лагер «Буравеснік» ААТ «Віцебскія дываны». У Аршанскім раёне на базе Усценскай дзіцячай садка – сярэдняй школы ўпершыню расчыніць дзверы кругласутачны лагер «Кацюша». Рэкамендавана пераймаць вопыт Гарадоцкага раёна, дзе для мэт аздараўлення дзяцей з ліпеня 2017 года сталі выкарыстоўваць будынак закрытай у вёсцы Кабішча школы. Будучым летам у чатыры змены тут плануюць аздаравіць каля 400 дзяцей.

Акрамя ўмацавання здароўя лагеры становяцца для рабят месцам для актыўнага баўлення часу, цікавай выхаваўчай працы. Падгопадрыхтоўцы кадраў для забеспячэння якаснага і бяспечнага летняга адпачынку таксама было нададзена шмат увагі.

"Віцьбічы"