У Віцебскай вобласці ўсюды праходзяць падрыхтоўку да школы дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту
11 лістапада, Віцебск /Сяргей Качатоў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці падрыхтоўку да школы праходзяць усе дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту, што значна павялічвае магчымасць ранняга выяўлення адораных дзяцей і стварэння ўмоў для іх паўнавартаснага развіцця ў далейшым. Пра гэта паведаміла прарэктар абласнога інстытута развіцця адукацыі Ларыса Зянькова на міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі "Адораныя дзеці: выяўленне, навучанне, развіццё", якая праходзіць сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Усяго ў 657 установах дашкольнай адукацыі выхоўваюцца каля 45,6 тыс. дзяцей, што складае 88% ад агульнай колькасці маленькіх грамадзян вобласці (у 2004 годзе - 71%). Адной з ключавых задач сістэмы работы з адоранымі дзецьмі з'яўляецца развіццё і рацыяналізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, якая адпавядае разнастайным адукацыйным патрэбам дзяцей, стварэнне для кожнага дзіцяці паўнавартаснага асяроддзя жыццядзейнасці і развіцця. "Толькі так можна захаваць "схаваную" адоранасць, а таксама папярэдзіць неспрыяльнае развіццё асобы адоранай дзіцяці", - падкрэсліла Ларыса Зянькова.
Сёння ў вобласці паспяхова працуюць 14 дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці і ўстаноў з паглыбленым напрамкам у рабоце, больш за 200 вучэбна-педагагічных комплексаў "дзіцячы сад-школа", 4 санаторныя і 3 дзіцячыя сады сямейнага тыпу. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі працягваюць працу 27 гімназій, 1 ліцэй, у якіх захавана профільнае навучанне на паглыбленым узроўні па фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, гуманітарным і сацыякультурным напрамках. Разам з тым у вобласці актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці дадатковай адукацыі. У мінулым навучальным годзе ва ўсіх школах былі арганізаваны факультатыўныя заняткі прадметнай, развіваючай і прафарыентацыйнай накіраванасці, якімі былі ахоплены больш за 92% школьнікаў 1-11-х класаў. Пры гэтым звыш 23% здольных і высокаматываваных вучняў мелі магчымасць вывучаць прадметы на павышаным узроўні. У шэрагу раёнаў вобласці арганізаваны міжшкольныя факультатыўныя заняткі.
Пошук розных спосабаў канструявання адукацыйнай прасторы, якая стварае ўмовы для праяўлення і развіцця адоранасці дзяцей, з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці педагагічных калектываў і арганізатараў адукацыі вобласці на перспектыву, дадала Ларыса Зянькова.-0-