Пад'ём узроўню вады ў Заходняй Дзвіне ў Верхнядзвінску перавысіў небяспечную мяжу
30 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пад'ём узроўню вады ў рацэ Заходняя Дзвіна ў Верхнядзвінску складае 843 см і на 3 см перавышае небяспечны рубяж, які пагражае падтапленнем, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя ("Віцебскаблгідрамет").
На 30 сакавіка ў басейне ракі Заходняя Дзвіна працягваецца рост узроўню вады. За суткі вада падымаецца ад 34 см да 85 см у раёне Суража, і, па прагнозах гідролагаў, рост узроўню пакуль не дасягнуў свайго піку. У верхнім цячэнні ракі да Віцебска захоўваецца ледастаў у выглядзе закраін, ад Віцебска вышэй па цячэнні пачаўся ледаход рознай ступені інтэнсіўнасці. На прытоках таксама назіраецца ледаход.
У басейне Дняпра рэкі ўжо чыстыя ад лёду. Узровень пад'ёму вады ў Дняпры складае 486 см і не перавышае сярэднегадавое значэнне - 529 см. -0-