Ліфт для інвалідаў-калясачнікаў атрымала бальніца сястрынскага догляду ў Бабінічах Віцебскага раёна
Да 85-годдзя Віцебскай вобласці падарунак атрымала бальніца сястрынскага догляду ў Бабінічах Віцебскага раёна.
У трохпавярховым будынку Бабініцкай бальніцы сястрынскага догляду, якая мае шматгадовую гісторыю, ніколі не было ліфта. Таму дзякуючы пад'ёмніку, які будзе працаваць паміж лесвічнымі пралётамі, у жыхароў цяпер з'явіцца магчымасць больш камфортна перамяшчацца з верхніх паверхаў на ніжні, дзе знаходзяцца прыёмны пакой і працэдурныя кабінеты. Дарэчы, пад'ёмнік «Меркурый» - айчыннай вытворчасці.
У цырымоніі перадачы доўгачаканага і такога неабходнага прыстасавання як пад'ёмнік для інвалідаў-калясачнікаў удзельнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі, старшыня абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава, прадстаўнікі Бабініцкай БСУ, філіяла № 7 цэнтральнай гарадской паліклінікі, пад патранатам якога ў Віцебскім раёне сёння дзейнічаюць пяць падобных устаноў з сацыяльнымі койкамі.
- Мы вельмі плённа і планамерна працуем з абласной арганізацыяй Чырвоны Крыж, - сказаў Вячаслаў Дурноў. - Далучаюцца і медыцынскія ўстановы, дзе недужым, самотным людзям прадастаўляецца сацыяльная койка. І ў нашай сумеснай працы яшчэ шмат планаў, паколькі мы разумеем, наколькі важна акружыць клопатам людзей з абмежаванымі магчымасцямі, стварыць ім камфортныя ўмовы для пражывання і перамяшчэння.
- Толькі за апошні месяц мінулага і пачатак гэтага года ў 8 рэгіёнаў вобласці перададзена неабходных сродкаў гігіены і абсталявання, а гэта ложкі, інвалідныя каляскі, пад'ёмныя прыстасаванні на агульную суму 25 тысяч рублёў, - паведаміла Галіна Жаланава.
У Бабінічах - адна з буйных бальніц сястрынскага догляду, у ёй знаходзіцца больш за 90 чалавек. Многія з іх перанеслі цяжкія захворванні, аперацыі, абмежаваныя ў перамяшчэнні і маюць патрэбу ў староннім доглядзе. Несумненна, цяпер ён будзе больш якасны, ды і праца санітарак, валанцёраў палегчыцца.
"Віцьбічы"