Падкормка азімых збожжавых і рапсу завершыцца на бягучым тыдні ў Віцебскай вобласці
26 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Падкормка азімых збожжавых і рапсу завершыцца на бягучым тыдні ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела земляробства, раслінаводства і кармапрадвытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Туркоў.
Па стане на 26 красавіка ў вобласці падкармлена 214,8 тыс.га, або 88% плошчаў, азімых збожжавых, 49,5 тыс.га, або 90%, азімага рапсу, 243,3 тыс.га, або 67%, травяных угоддзяў, 143 тыс.га, або 96%, пашаў. Поўнасцю справіліся з падкормкай збожжавых і рапсу шэсць раёнаў вобласці: Бешанковіцкі, Глыбоцкі, Полацкі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі і Шумілінскі. З мэтай паскарэння гэтых работ вядзецца перакідка тэхнікі з гаспадарак, дзе падкормка завершана, туды, дзе яна неабходна, адзначыў Аляксей Туркоў.
Пасяўныя работы пачаліся на палях Віцебскай вобласці 24 сакавіка. Аднак пакуль іх ход стрымліваецца неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я: калі першапачаткова яны былі звязаны з нізкімі тэмпературамі, то зараз выйсці ў поле тэхніцы не дазваляюць дажджы. За мінулыя суткі аграрыям рэгіёну ўдалося пасеяць 6,1 тыс.га яравых культур. З-за ліўняў тэхніка фактычна прастойвала ў Верхнядзвінскім і Шаркаўшчынскім раёнах, дзе было пасеяна 0,1 га і 0,2 га адпаведна. Усяго на 26 красавіка ў вобласці пасеяна амаль 42,5 тыс.га, або 9,9%, у тым ліку 2,1 тыс.га, або 5,1% задання, яравога рапсу. Для правядзення пасеву ў аптымальныя тэрміны сельгасработнікі выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну.-0-