Падрабязна пра мерапрыемствы ў Віцебску ў фан-зоне II Гульняў краін СНД

Подробно о мероприятиях в Витебске в фан-зоне II Игр стран СНГ
У Віцебску ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра падчас II Гульняў краін СНД будзе працаваць фан-зона, дзе будзе арганізавана забаўляльная праграма для аматараў спорту і актыўнага адпачынку. Падрабязнасці паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Адкрыццё фан-зоны з канцэртнай праграмай запланавана на паслязаўтра (5 жніўня) на 15-30. З 20.00 да 21.00 тут чакаецца яшчэ адзін канцэрт. Пасля чаго да 22.00 пройдзе дыскатэка.

Штодня падчас Гульняў краін СНД у фан-зоне будуць праходзіць трансляцыі спаборніцтваў з розных гарадоў Беларусі.

З 5 па 8 жніўня з трох гадзін дня да васьмі вечара на верхняй пляцоўцы КСК Летняга амфітэатра будуць арганізаваны спартыўныя гульні, конкурсы, спаборніцтвы, інтэрактыўныя пляцоўкі па відах спорту. А з 9 па 13 жніўня месцам правядзення забаўляльнай праграмы стане ніжняя пляцоўка КСК Летняга амфітэатра. Спартыўныя гульні, конкурсы, спаборніцтвы, інтэрактыўныя пляцоўкі па відах спорту ў гэтыя дні тут будуць праходзіць з 16.00 да 20.00.

Таксама 9 жніўня ў фан-зоне пройдзе прэзентацыя спаборніцтваў па тайскім боксе, якія будуць праходзіць на сцэне Летняга амфітэатра з 9 па 13 жніўня.

"Віцебскія весці"