Падлеткі Віцебскай вобласці на летніх канікулах аддаюць перавагу падпрацоўцы забавам
"Як паказвае практыка, дзеці старэйшыя за 16 гадоў хочуць працаваць. Нейкія забавы, арганізаваныя формы вольнага часу іх менш цікавяць, чым малодшых. Таму сёння мы ставім задачу перад усімі нашымі гарадскімі і раённымі камітэтамі, размаўляем з наймальнікамі, каб задаволіць попыт у падлеткаў на часовую занятасць. Сітуацыя, вядома, няпростая - трэба працаўладкаваць у першую чаргу непрацуючых дарослых. Але мы ўсё роўна ў час, які застаўся да лета, будзем праводзіць гэту працу. Каб дзеці, асабліва ў ліпені і жніўні, калі ідуць актыўныя сельгасработы, прыцягваліся да аплачванай працы. А заадно адчулі, што такое рубель, усвядомілі яго цану. І зарабілі ўласныя сродкі. Як правіла, такія грошы рабяты цэняць значна больш, чым тое, што даюць бацькі", - адзначыла Тамара Алехнавіч.
Што тычыцца маленькіх дзяцей, то істотны іх адсотак праводзіць лета ў сям'і: на дачы, на адпачынку з бацькамі, у тым ліку за мяжой, пад наглядам бабуль і дзядуляў у вёсцы і гэтак далей.
"Але яшчэ дзецям вельмі падабаюцца палаткавыя лагеры, у тым ліку тыя, якія ствараюцца сумесна з сілавымі структурамі. Рабятам па душы неардынарныя формы вольнага часу з прыцягненнем новых людзей. Таму што за год яны стамляюцца ад педагогаў, як і педагогі ад дзяцей. Змена абстаноўкі і асяроддзя ўсім ідзе на карысць. І асабліва такія формы летняга баўлення часу карысныя для цяжкіх падлеткаў, рабят з нядобранадзейных сем'яў. На гэту катэгорыю мы робім заўважны акцэнт, паколькі ў дзяцей з'яўляецца шмат вольнага часу, і тое, як яны яго праводзяць, не павінна выпадаць з поля ўвагі дарослых", - заключыла суразмоўніца.
Паводле яе слоў, штогод у арганізаваныя актыўныя формы адпачынку і аздараўлення ўцягваецца 45% усіх школьнікаў рэгіёну. Не скарачаецца колькасць лагераў працы і адпачынку, у тым ліку сумесных з сілавымі
структурамі, выдзяляюцца сродкі на аздараўленне ў загарадных стацыянарных лагерах. Дарэчы, плануецца, што сумы датацый на дзіцячыя пуцёўкі ў летні перыяд 2017 года вырастуць у сярэднім на 9%.Кацярына Князева - БЕЛТА.