Падтапленне Гарадку Віцебскай вобласці больш не пагражае - МНС

14 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пагрозы далейшага падтаплення жылых дамоў у Гарадку (Віцебская вобласць) няма. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі. У цяперашні час у Гарадку падтоплены 9 жылых дамоў і 28 падворкаў. Далейшага павышэння ўзроўню вады не фіксуецца. "Частка жыхароў падтопленых дамоў часова размясцілася ў сваякоў, а некаторыя вырашылі застацца ў сваіх дамах. Пагрозы іх жыццю і здароўю няма", - адзначыў Віталь Навіцкі. Як паведамлялася, прычынай падтаплення жылых дамоў у Гарадку стаў дождж. Мінулыя суткі там выпала вялікая колькасць ападкаў - 24 мм пры дэкаднай норме 13 мм. У выніку моцнага дажджу адбылося павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Гаражанцы. На месцы вядзецца пастаянны маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.-0-