На Беларусі застаюцца падтопленымі 14 дамоў і больш за 370 падворкаў
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Затопленымі ў Беларусі застаюцца 14 дамоў і больш за 370 падворкаў, у асноўным у Віцебскай і Гомельскай абласцях, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МНС Беларусі.
Акрамя таго, затоплены 613 дачных участкаў чатырох садовых таварыстваў каля вёскі Талька Пухавіцкага раёна, 82 участкі дачнага кааператыва ў Маладзечанскім раёне, 29 участкаў у Кіраўскім раёне. Некалькі вёсак па-ранейшаму адрэзаны ад "вялікай зямлі": 4 населеныя пункты Петрыкаўскага раёна і вёска Паляноўка Веткаўскага раёна.
У цэлым жа сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, пік паводкі пройдзены, узровень вады расце толькі на Заходняй Дзвіне. У Палескім рэгіёне ўзровень вады ў рэках застаецца стабільным, а ў некаторых месцах нават зніжаецца на 2-3 см.
Падраздзяленні МНС і работнікі іншых ведамстваў аказваюць дапамогу насельніцтву ў адпампоўцы і пропуску талых вод. Вядзецца пастаянны маніторынг гідралагічнай абстаноўкі. У вёскі, адрэзаныя ў выніку разліву рэк ад дарожнага паведамлення, прадукты харчавання і медыкаменты дастаўляюцца па вадзе. Дзяжураць брыгады МНС, ОСВАД і інш. -0-