Падвядзенне вынікаў конкурсу на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт паведамляе аб тым, што 23.04.2025 года адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па выбары выканаўцаў асобных мерапрыемстваў падпраграмы 4 «Супрацьдзеянне распаўсюджванню туберкулёзу» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады.
Па выніках конкурсу выканаўцам дзяржаўнага сацыяльнага заказу па рэалізацыі праекта «Умацаванне сістэмы прафілактыкі туберкулёзу шляхам павышэння інфармаванасці насельніцтва аб захворванні і аказання псіхасацыяльнай падтрымкі пацыентам хворым на туберкулёз» прызнана Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа».