Падведзены вынікі конкурсу «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі - арганізацыя суайчыннікаў за мяжой»

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей падведзены вынікі конкурсу «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой».

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей падведзены вынікі конкурсу «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой». 22 конкурсныя матэрыялы па выніках працы за 2012 год былі прадстаўлены для ўдзелу ў конкурсе ў апарат Упаўнаважанага. Па выніках разгляду матэрыялаў, што паступілі на конкурс Загадам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей №11 ад 21.06.2013 г.

за актыўную працу па развіцці і ўмацаванні сувязяў супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і беларускімі суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой, ўзнагароджаны Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем каштоўнага падарунка:

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Глыбокскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Аршанскі гарадскі выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Цэнтр нацыянальных культур г.Віцебска.

За актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей узнагароджаны Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці.