Падведзены вынікі літаратурнай прэміі Віцебскага аблвыканкама імя Петруся Броўкі за 2017 год

Падведзены вынікі Літаратурнай прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта імя Петруся Броўкі за 2017 год.

Па рашэнні Віцебскага аблвыканкама ад 22 снежня 2017 года № 806 лаўрэатамі ў бягучым годзе сталі:

у намінацыі ”проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)“

Ганна Новасельцава за кнігу ”І чарам сніцца чалавек“,

Аркадзь Падліпскі за кнігі ”Вуліца Гогаля, 6“, ”Вуліца Леніна, 32“, ”Вуліца Суворава, 3“ і ”Вуліца 1-я Даватара, 14/9“ з аўтарскай публіцыстычнай краязнаўчай серыі ”Біяграфія віцебскага дома“;

у намінацыі ”паэзія“

Алена Федзяева за зборнік вершаў ”Дар Божы – жыццё“;

у намінацыі ”літаратура для дзяцей“

Тамара Краснова-Гусачэнка за кнігу ”Дзіцячы свет“.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў лаўрэатам адбудзецца 27 снежня 2017 года а 15.00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.