Падведзены вынікі абласнога конкурсу «Лепшая арганізацыя аўтасэрвісу»
У конкурсе прынялі ўдзел суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, якія падалі анкеты-заяўкі ў адной або некалькіх намінацыях.
У асноўных намінацыях конкурсу пераможцы вызначаліся сярод удзельнікаў конкурсу, якія дасягнулі лепшых фінансава-эканамічных паказчыкаў і набралі найбольшую колькасць балаў у адпаведнасці з крытэрыямі конкурсу.
Пераможцамі абласнога конкурсу, якія занялі першае месца ў намінацыі ”Лепшая арганізацыя аўтасэрвісу катэгорыі ”С“ прызнаны Віцебскае абласное унітарнае прадпрыемства аўтасэрвісу і гандлю і ТАА ”Гранд-СервісЛюкс“;
другое месца занялі ТАА ”Аміко“;
трэцяе месца заняў філіял ”Аўтобусны парк №1 г. Віцебска“ ААТ ”Віцебскаблаўтатранс“.
У спецыяльнай намінацыі ”Прарыў года“ пераможцам з'яўляецца ТАА ”Гранд-СервісЛюкс“.
У спецыяльнай намінацыі ”Аўтасэрвіс высокай сацыяльнай адказнасці“ з'яўляецца ”Аўтобусны парк №1 г. Віцебска“ ААТ ”Віцебскаблаўтатранс“.
У спецыяльнай намінацыі ”Лепшы работнік арганізацыі аўтасэрвісу“, які заняў першае месца прызнаны старэйшы майстар ААТ ”АТП №6 г. Наваполацка“- Скрыпка Дзмітрый Віктаравіч;
другое месца заняў – Савельеў Аляксандр Уладзіміравіч-слесар па рамонце аўтамабіляў 6-га разраду Віцебскага абласнога унітарнага прадпрыемства аўтасэрвісу і гандлю;
трэцяе месца заняў майстар СТА ”АўтаЛюкс-1“ ТАА ”Гранд-СервісЛюкс“- Прачкін Ігар Уладзіміравіч.
Усім пераможцам уручаны дыпломы і памятныя падарункі. Зборная каманда ад Віцебскай вобласці выступіць на Рэспубліканскім конкурсе «Лепшая арганізацыя аўтасэрвісу» у г. Мінску 30 лістапада 2012 года.