Падведзены вынікі абласнога конкурсу мадэльераў, дызайнераў адзення «Модны сілуэт».

14 лістапада 2012 года у г.Віцебску ва УА «Дзяржаўны палац  творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна г. Віцебска» па адрасе г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, 2,  праходзіў  абласны конкурс мадэльераў,  дызайнераў адзення «Модны сілуэт».

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца дзяржаўная ўстанова «Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва  Віцебскай вобласці» і абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

У конкурсе прынялі ўдзел мадэльеры, дызайнеры адзення, якія працуюць у арганізацыях бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці, а таксама навучэнцы і студэнты навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для швейных галін сферы паслуг.

Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: 
- «Pret-a-porter» - вырабы, якія прадстаўляюцца ў намінацыі «Pret-a-porter», прызначаны для паўсядзённага нашэння і павінны адрознівацца рэалістычнасцю, адпаведнасцю тэндэнцыям моды, жыццёвай этыкай. У намінацыі прадстаўлена 11 калекцый;
- «Fasion design» -  вырабы, якія прадстаўляюцца ў намінацыі «Fasion design», прызначаны для падыумных паказаў і павінны адрознівацца экспрэсіяй, тэатралізаванасцю, аўтарскай ідэяй. У намінацыі прадстаўлена 6 калекцый;
- «Беларускі касцюм і сучаснасць» - прадстаўлена 5 калекцый.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы акцэнтавала ўвагу на наступных крытэрыях:
- эстэтычныя паказчыкі (цэласнасць вобраза, выразнасць каляровага ўвасаблення, арыгінальнасць мастацкага задумкі, навізна і актуальнасць рашэння, адпаведнасць сучасным напрамкам моды);
- тэхналагічныя паказчыкі (адпаведнасць сучасным тэхналагічным патрабаванням, арыгінальнасць канструктыўных рашэнняў, прафесійнае майстэрства і якасць выканання).
У кожнай намінацыі вызначаны пераможцы па трох прызавых месцах, вызначаны ўладальнік Гран-пры, а таксама  пераможца гледачовых сімпатый.

Пры падвядзенні вынікаў журы вызначыла найлепшыя працы:
- у намінацыі «Pret-a-porter»:
1 месца - Віта Якушава ААТ «Чаровніца» - калекцыя «Льняное настрой»;
2 месца - Святлана Бабошка ААТ «Полацкбыт» - калекцыя «Восеньскае настрой»;
3 месца - Алена Талай КУПБОН Аршанскага гарвыканкама «Восеньскі альянс».

- у намінацыі «Fasion design»:
1  месца - Людміла Ціханава УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» - калекцыя «Восень»;
2 месца - Таццяна Сыраватнікава г. Верхнядзвінск - калекцыя «Шукаем рамонак»;
3 месца - Ірына  Пацеёнак УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» - калекцыя «Белым па сінім».

- у намінацыі «Беларускі касцюм і сучаснасць»:
1  месца - Марыя Балобаўка Багушэўскае КУПБО «Прэстыж» - калекцыя «Мы – Беларусь»;
2 месца - КУПБОН Аршанскага райвыканкама - калекцыя «Мая краіна -  Беларусь»;
3 месца - Святлана Кудраўцава Лёзненскае УКПБО «Дабрабыт» - калекцыя «Маленькія беларусы».

Гран-пры прысуджана Вікторыі Крупскай ААТ «Віцебскі рассвет» - калекцыя «Шматкроп'е».

Прыз гледачоў – Аляксей Свірыда УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» - калекцыя «Паранойя».

Спецыяльны прыз саюза жанчын – Святлане Стадольнік УА «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» - калекцыя «Прыгажосць з мінулага».

Усім  пераможцам (аўтарам калекцый) уручаны дыпломы і памятныя падарункі.
У цяперашні час ДУ «УБОН Віцебскай вобласці» фарміруецца зборная каманда для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе, які будзе праходзіць у горадзе  Мінску 14.12.2012 года.