Падведзены вынікі адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці
Звесткі пра вынікі адкрытага конкурснага адбору на правядзенне выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Адкрыты конкурсны адбор праведзены ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203.
Арганізатар: Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Прадмет конкурсу: выбар выканаўцы выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў Віцебскай вобласці падчас ІХ Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“
Тэрмін і месца правядзення мерапрыемства: 15 – 16 ліпеня 2022 г., г. Віцебск.
Дата правядзення адкрытага конкурснага адбору: 24 чэрвеня 2022 г.
Пераможца: Камунальнае кансалтынгавае унітарнае прадпрыемства ”Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу“.