Падведзены вынікі праекта-конкурсу «Стартапы горада Віцебска».

Подведены итоги проекта-конкурса «Стартапы города Витебска».

Яго арганізатарамі выступілі Віцебскі гарвыканкам, грамадскае аб'яднанне «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў», Віцебскі гарадскі партал «GorodVitebsk.by». З 27 удзельнікаў удала фінішавалі 13. Аб кожным праекце зняты відэаролікі. За 4 месяцы для пачаткоўцаў бізнесменаў праведзена 8 майстар-класаў.

І нарэшце доўгачаканая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў. Вось яны, маладыя і перспектыўныя: клуб пазарэальнага лазертага «Colt», жаночае рэаліці шоу «Каралеўна», карпаратыўнае Таксі «Пазітыў», стыльная гульня для разумных людзей «Мафія. Закрытыя гульні», анлайн flash гульня «Апошняя эпоха», інфармацыйная праграма «Віцебск у кадры», сумесныя пакупкі «spvit.by», расклад транспарту «Пара!», віртуальныя туры па Віцебску «Vitebsk360.by», анлайн-сэрвіс пачастункаў «Ugosti.by», развіваючы сямейны адпачынак «Інавацыйныя лагеры», Інтэрнэт-крама падарункаў ручной працы «Бірулькі», турыстычная база сямейнага тыпу «Сонейка». Дык хто ж пераможца?

Ім стала «Сонейка». Праект прадставілі кіраўнік кампаніі «Душэўны адпачынак» Аляксей Мяржвінскі і яго намеснік па выхаваўчай рабоце Анастасія Сапёрава. Цэнтр знаходзіцца ў маляўнічым месцы. Тут можна атрымліваць асалоду ад прыроды, спеваў птушак, купацца ў возеры, лавіць рыбу, збіраць грыбы і ягады ў хваёвым лесе. Акрамя таго, жадаючых бліжэй пазнаёміцца з народнымі промысламі чакае шмат цікавага ва ўладаннях майстроў, якія ўмела звяртаюцца з глінай, саломкай, ткацкім станком. «Сонейка» пачынае працу ўжо сёлета.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Акрамя дыпломаў і пажаданняў пераможцу ўручаны сертыфікат радыёстанцыі «Віцебск» на запіс бясплатнага роліка і яго пракат на суму 5 мільёнаў рублёў. Таксама сертыфікат на 10 мільёнаў ад віцебскага гарадскога інтэрнэт-партала ўручыў Андрэй Лапін.

Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў для ўсіх фіналістаў на працягу года прапанавала бясплатнае кансультаванне па любых пытаннях у сферы бізнесу.

На здымку: старшыня клуба маладых прадпрымальнікаў Ганна Рыгоръева ўручае дыплом пераможцы Анастасіі Саперавій

Надзея ФОНДАРЭНКА.
Фота аўтара. “Віцебскі рабочы”