Падведзены вынікі рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па спартыўнай гімнастыцы
20 чэрвеня, Мінск /Юлія Ваніна - БЕЛТА/. Завяршылася Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па спартыўнай гімнастыцы, якая праходзіла ў Гродне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Школы па спартыўнай гімнастыцы з шасці рэгіёнаў Беларусі і Мінска прадставілі сваіх найлепшых вучняў 1993 года нараджэння і маладзейшых.
У камандным першынстве сярод мужчынскай каманды найлепшымі сталі спартсмены з Мінска, другое месца заняла Гомельская вобласць, трэцяе - дасталася Магілёўскай вобласці.
У мнагабор'і сярод юнакоў першае месца заняў Уладзіслаў Грыб, другое месца заваяваў Арцём Церашка, трэцяе - Уладзіслаў Карпук. Усе трое хлопцаў са сталіцы.
Сярод жанчын у камандным першынстве першае месца дасталася Віцебскай вобласці, другое месца атрымала Брэсцкая і бронзу пакінула ў сябе дома Гродзенская вобласць.
Сярод дзяўчат у мнагабор'і найлепшай стала Анастасія Зайцава з Віцебска. Другое месца заняла Аліна Сотнікава з таго ж горада і трэцяе дасталася Вользе Махаўцова з Магілёва.
На спаборніцтвах прысутнічалі трэнеры нацыянальнай мужчынскай і жаночай зборнай па спартыўнай гімнастыцы, якія змаглі прыгледзецца да юных талентаў для далейшых перспектыў развіцця спартыўнай гімнастыкі.-0-