Падведзены вынікі ўступнай кампаніі ў ссузы Віцебскай вобласці

14 жніўня адбылося залічэнне на бюджэтныя месцы дзённай формы навучання ў каледжах Віцебшчыны.

План прыёму выкананы: на 1885 месцаў было пададзена 2120 камплектаў дакументаў. Конкурс на некаторыя спецыяльнасці даходзіў да двух чалавек на месца.

Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, традыцыйна высокі конкурс у медыцынскіх каледжах вобласці. Напрыклад, у Віцебску на 111 бюджэтных месцаў было 198 прэтэндэнтаў. У Віцебскім тэхнічным каледжы – адпаведна 216 і 280. Самы высокі конкурс аказаўся па спецыяльнасцях «Праграмаванне» і «Бухгалтарскі ўлік» у Полацкім эканамічным каледжы. Тут на 125 месцаў прэтэндавалі 273 чалавекі.

Таксама ў каледжах ужо заняты ўсе 125 месцаў завочнай формы навучання.

Дарэчы, да 20 жніўня працягваецца прыём у ліцэі і прафесійна-тэхнічныя каледжы. План набору на бюджэтныя месцы ў іх выкананы амаль на 90%.

Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці». Фота з архіва газеты.