Поезд бізнес-класа Орша-Лепель пусціць БЧ з 9 снежня
Беларуская чыгунка ў мэтах пашырэння транспартных сувязей паміж двума раённымі цэнтрамі Віцебскай вобласці прызначыла з 9 снежня цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класаОрша-Лепель, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім аддзяленні БЧ.
Са станцыі Орша-Цэнтральная цягнік будзе адпраўляцца ў 11.37 і прыбываць на станцыю Лепель у 13.40. У дарозе будзе рабіць прыпынак у Чашніках. Зваротна цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Лепель у 15.56 і прыбываць у Оршу тым жа маршрутам у 18.11. Цягнік будзе курсіраваць штодня, у ім будуць толькі сядзячыя месцы. Кошт праезду складзе Br4,01. З Оршы ў Лепель ён будзе даязджаць за 2 гадзіны 3 хвіліны і зваротна за 2 гадзіны 15 хвілін.
БЕЛТА.