«Цягнік памяці» адправіцца з Віцебска і пройдзе да Брэста
У марафоне возьмуць удзел больш за 300 чалавек з усёй вобласці. Гэта працоўная моладзь, актывісты БРСМ, прафсаюзнага руху і іншых грамадскіх арганізацый.
З Віцебска цягнік з урачыстай прыпынкам у Оршы пройдзе да самага паўднёвага абласнога цэнтра Беларусі, дзе адбудуцца мітынг-рэквіем і ўскладанне кветак ля Брэсцкай крэпасці-героя. Упершыню ў рамках акцыі ля сцен велічнага мемарыяла ветэраны камсамола ўручаць юнай змене моладзевыя білеты БРСМ новага ўзору.
У паўночную сталіцу цягнік вернецца 29 красавіка. Працяглае падарожжа будзе суправаджацца конкурсамі агітбрыгад, на лепшую патрыятычную песню, улётку, карыкатуру, афармленне кубрыка ў стылі франтавога жыцця, віктарынай на тэму Вялікай Айчыннай вайны і г.д.
Арганізатары марафону (акрамя абкама БРСМ, гэта аблвыканкам, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру, абласная арганізацыя РГА «Белая Русь», турфірма «Ілва») спадзяюцца, што падобны фармат дапаможа ўцягнуць моладзь у грамадска-патрыятычную дзейнасць, выхоўваць любоў да Радзімы і забяспечыць пераемнасць пакаленняў.