«Поезд Памяці» прыбыў у Віцебск
Праект «Поезд Памяці» ініцыяваны кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі — Наталляй Качанавай і Валянцінай Матвіенка. Яго ўдзельнікамі сталі па 100 дзесяцікласнікаў ад кожнай краіны. Двухтыднёвае падарожжа рабят пачалося 22 чэрвеня ў Брэсце, учора састаў пакінуў Гродна. Да фінальнага прыпынку 3 ліпеня ў Мінску «Поезд Памяці» пройдзе праз сем гарадоў кожнай з краін. Задача праекта — распавядаць пра вайну, спрыяць патрыятычнаму выхаванню і аб'яднанню моладзі Беларусі і Расіі.
У Віцебску сустрэлі вельмі душэўна, ужо на пероне махалі ў акенца прыбылым, зараджаючы зусім не паўночным цяплом. Сёння тут моладзі будуць гаварыць пра моладзь. Будучым абітурыентам прэзентуюць універсітэты поўначы Беларусі ў рамках рэалізацыі ініцыятывы «Віцебск – Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2022». Пра свае безумоўныя і шматлікія плюсы раскажуць тры ВНУ. Ну і, вядома, запланавана абшырная экскурсійная праграма. Спойлер: без Шагала не абыдзецца!
"СБ"