Цягнік з выявай беларускіх пісьменнікаў будзе курсіраваць па маршруце Віцебск-Гарадок

Поезд з выявай беларускіх пісьменнікаў будзе курсіраваць па маршруце Віцебск - Гарадок - Віцебск у перыяд правядзення Дня беларускага пісьменства, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
"У дні правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня беларускага пісьменства, паміж Віцебскам і Гарадком будзе курсіраваць брэндаваны цягнік з выявай беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія нарадзіліся на Віцебшчыне, і цытатамі з іх твораў", - расказалі ў БЧ.

Для забеспячэння дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання XXX Дня беларускага пісьменства, якія пройдуць 2 і 3 верасня 2023 года ў Гарадку, графікам руху прадугледжана курсіраванне 16 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа па маршруце Віцебск - Гарадок - Віцебск, з якіх чатыры дадаткова прызначаны на перыяд правядзення свята.

Так, 2 верасня 2023 года ў зносінах Віцебск - Гарадок - Віцебск будуць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа №6602 з адпраўленнем з Віцебска ў 8.35, №6604 - у 14.20, №6608 - у 18.23, №6606 - у 20.56. А таксама №6601 з адпраўленнем з Гарадка ў 6.05, №6603 - у 11.55, №6605 - у 18.27, №6607 - у 23.33.

3 верасня графікам руху прадугледжаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа №6602 з адпраўленнем з Віцебска ў 8.35, №6608 - у 12.47, №6604 - у 15.31, №6606 - у 20.56. А таксама №6601 з адпраўленнем з Гарадка ў 6.05, №6603 - у 11.55, №6607 - у 17.13, №6605 - у 18.27.

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнэт-сайце БЧ у раздзеле "Паслугі пасажырам" з дапамогай мабільнага прыкладання "БЧ. Мой цягнік", а таксама ў білетных касах. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць XXX Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку могуць атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

"БЕЛТА"