Памежнікі працягваюць лібералізацыю пытанняў знаходжання грамадзян у пагранзоне і пагранпасе
З 1 студзеня 2021 года ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. №72-З «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь» адменена дзяржпошліна для наведвальнікаў памежнай зоны і паласы.
У прыватнасці, адменена неабходнасць выплаты дзяржаўнай пошліны за афармленне пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай зоне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, таксама цяпер не трэба аплачваць пошліну для афармлення пропуску на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай паласе, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Полацкага памежнага атрада падпалкоўнік Дзяніс Глебка.
Выдача пропускаў цяпер будзе ажыццяўляцца бясплатна для ўсіх катэгорый грамадзян.
Нагадаем, што Дзяржпамежка планамерна вылучае ініцыятывы па спрашчэнні ўмоў знаходжання ў памежжы. Так, у 2017 годзе адменена дзяржаўная пошліна за знаходжанне ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. А ў 2019 годзе адменена дзяржаўная пошліна за выдачу пропускаў у памежную зону для замежнікаў.
Гэтыя меры дапамагаюць спрасціць парадак знаходжання грамадзян у памежнай зоне і памежнай паласе, а таксама павышаюць турыстычную прывабнасць аб'ектаў, размешчаных у памежжы, і ствараюць камфортныя ўмовы для паўсядзённай жыццядзейнасці законапаслухмяных грамадзян.
Полацкі памежны атрад нагадвае правілы наведвання памежнай зоны і памежнай паласы.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у межах памежнай зоны могуць знаходзіцца пры наяўнасці дакументаў, якія сведчаць асобу - пашпарта, ваеннага білета, пасведчання кіроўцы або службовага пасведчання. Аднак, наяўнасць студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда, пасведчання аб праве на льготы не з'яўляецца падставай для ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў памежнай зоне.
Для знаходжання ж у памежнай паласе грамадзянам неабходна атрымаць пропуск, на права ўезду
(уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай паласе. Патрапіць у пагранічную паласу можна толькі ў месцах для гэтага прызначаных. Інфармацыя аб устаноўленых месцах уезду (уваходу), часе знаходжання за мяжой інжынерных збудаванняў і агароджаў у пагранічнай паласе, апісанне і іх геаграфічныя каардынаты размешчаны на афіцыйным Інтэрнэт-партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Пагранічная зона, паласа» падраздзел «Месцы ўезду (уваходу) у пагранічную паласу» (www.gpk.gov.by/pogranichnaya-zona/gate-maps/).Нагадаем, што грамадзянам, якія маюць намер наведаць пагранічную паласу, неабходна паведаміць інфармацыю аб гэтым супрацоўнікам органаў пагранічнай службы.
Кантактныя тэлефоны падраздзяленняў мяжы Полацкага пагранічнага атрада:
Верхнядзвінскі раён:
пагранічная застава «Савейкі» – 8 (02151) 6-05-35;
пагранічная застава «Бігосава» – 8 (02151) 6-27-94;
Міёрскі раён:
пагранічная застава «Друя» – 8 (02153) 2-51-89;
Браслаўскі раён:
пагранічная камендатура «Опса» – 8 (02153) 6-57-70;
пагранічная застава «Друя» – 8 (02153) 2-51-89;
пагранічная застава «Плюсы» – 8 (02153) 2-39-92;
пагранічная застава «Урбаны» – 8 (02153) 6-65-15;
пагранічная застава «Відзы» – 8 (02153) 2-87-82;
пагранічны пост «Карасіна» – 8 (02153) 2-45-48;
пагранічны пост «Пакульня» – 8 (02153) 2-88-51;
пагранічны пост «Казяны» – 8 (02153) 2-33-00;
аператыўны дзяжурны Полацкага пагранічнага атрада - 8 (0214) 43-40-75.