Пошук боепрыпасаў на будаўнічай пляцоўцы ў Віцебску працягваецца
16 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пошук боепрыпасаў на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Чакалава ў Віцебску працягнуты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў в/ч 5524 УВ МУС РБ.
Багаты арсенал снарадаў, знойдзены тут раней, даў падставу меркаваць, што ў зямлі яшчэ засталіся боепрыпасы, адзначылі ў часці. Праверыць сваё меркаванне сапёры плануюць на працягу аднаго-двух дзён.
Як раней паведамляла БЕЛТА, выбухованебяспечныя прадметы выявілі 14 сакавіка будаўнікі пры падрыхтоўцы катлавана для ўзвядзення будынка сацыяльна-культурнага прызначэння. Пры абследаванні небяспечнага ўчастка сапёры першапачаткова выкапалі 10 бомб "АА-8" савецкай вытворчасці, якія ляжалі хаатычна ў зямлі, а затым натрапілі на акуратна складзеныя снарады. Меркавана, у гады вайны на гэтым месцы знаходзіўся аэрадром з інфраструктурай і складамі боепрыпасаў.-0-