Паказчык па энергазберажэнні ў Віцебскай вобласці за студзень-люты склаў мінус 12,7%
9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Паказчык па энергазберажэнні ў Віцебскай вобласці за студзень-люты склаў мінус 12,7%. Пра гэта паведаміў сёння першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Навацкі на пасяджэнні выканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За мінулы год гэты паказчык склаўся на ўзроўні мінус 14,9% пры заданні мінус 12%. Заданне забяспечылі ўсе раёны і гарады, за выключэннем Браслаўскага і Талачынскага. На выкананне праграмы па энергазберажэнні за 2008 год было накіравана Br188,4 млрд.
За кошт гэтых сродкаў быў рэалізаваны цэлы комплекс мер у розных галінах народнай гаспадаркі. Так, ва ўстановах культуры, адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання ўсталёўваліся прыборы ўліку цяпла, цепларэгулявання. У сельскагаспадарчых арганізацыях былі ўкаранёны 31 цеплагенератар на мясцовых відах паліва, звыш 150 камплектаў энергазберагальнага халадзільнага абсталявання. У гаспадарчы абарот уцягнута 862 невыкарыстоўваных аб'екта нерухомасці.
У прамысловым сектары рэалізуецца шэраг праектаў па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Найбольш эфектыўна ў гэтым напрамку працуюць рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны - прадпрыемствы "Саюз-кабель", "Рубікон-Агра" і "Фортэкс - водныя тэхналогіі". Акрамя таго, ажыццяўляецца пастаянны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Комплекс мерапрыемстваў 2009 года, накіраваных на эканомію энергурэсурсаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў дапрацаваць. "Неабходна пралічыць акупімасць і эфектыўнасць плануючыхся да рэалізацыі мер, дапрацаваць шэраг іншых пытанняў", - адзначыў ён.-0-