«Палімір» да канца года плануе завяршыць рэканструкцыю цэха полімерызацыі этылену.

17 чэрвеня, Мінск /Ірына Аніскевіч - БЕЛТА/. Завод "Полімір" ААТ "Нафтан" да канца бягучага года плануе завяршыць рэканструкцыю аддзялення кампрэміравання цэха палімерызацыі этылена, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. У ходзе рэканструкцыі ажыццяўляецца замена чатырох маральна і фізічна састарэлых кампрэсараў на два сучасныя - шматслужбовы бустарны-першасны кампрэсар і кампрэсар другога каскаду F-8 нямецкай фірмы Burkhardt прадукцыйнасцю 62 т у гадзіну. Раней у цэху было рэканструявана аддзяленне грануляцыі, дзе замянілі два старых экструдары. Прадукцыя вырабляецца па інавацыйнай тэхналогіі - змешанага ініцыявання палімерызацыі этылена. Яна прадугледжвае выкарыстанне нароўні з кіслародам перакісных злучэнняў кампанентаў-ініцыятараў пачатку хімічнай рэакцыі. Дзякуючы гэтаму павялічваецца эфектыўнасць вытворчасці поліэтылену. Так, канверсія этылену ў поліэтылен за адзін цыкл працы рэактара ўзрастае з 17% да 22%. Як адзначылі на прадпрыемстве, паэтапная рэканструкцыя цэха палімерызацыі II чаргі вытворчасці поліэтылену дазволіць павысіць прадукцыйнасць вытворчасці поліэтылену з 76 тыс.т у год да 128 тыс.т у год. У выніку рэканструкцыі таксама будзе зменшаны энергетычны складнік у сабекошце выпускаемай прадукцыі, з'явіцца магчымасць выпускаць новыя маркі поліэтылену і скараціць колькасць адходаў. Серыйны выпуск прадукцыі на абноўленым абсталяванні плануецца пачаць у сярэдзіне 2011 года. У цяперашні час на заводзе ажыццяўляецца шэраг іншых праектаў рэканструкцыі абсталявання. Так, праводзіцца рэканструкцыя вузла дэметанізацыі, якая неабходна для павелічэння прапускной здольнасці вузла да 38 т у гадзіну па пірагазе і зніжэння страт этылену з метанавадароднай фракцыяй. Акрамя таго, мадэрнізуюцца збудаванні вакуум-выпарной сістэмы для выпарэння воднага раствора роданістага натрыю пры вытворчасці акрылавага валакна нітрон-С. На заводзе таксама прадугледжваецца будаўніцтва ўласных энергагенеруючых установак, якія дазволяць паменшыць энергетычны складнік у сабекошце прадукцыі. Наваполацкае прадпрыемства "Полімір" заснавана ў 1968 годзе, з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў у хімічнай прамысловасці Беларусі. Яно вырабляе поліэтылен высокага ціску, акрылавыя валокны, прадукты арганічнага сінтэзу і малатонажнай хіміі, тэкстыльна-дапаможныя рэчывы, вуглевадародныя фракцыі і тавары народнага спажывання. Рашэннем сумеснай збора акцыянераў у лістападзе 2008 года "Полімір" далучаны да ААТ "Нафтан".-0-