Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні да 1 сакавіка павінны праінфармаваць органы юстыцыі аб сваёй дзейнасці

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні да 1 сакавіка павінны прадставіць у органы юстыцыі Беларусі інфармацыю аб сваёй дзейнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі. У Мін'юсце нагадалі, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі ч.6 арт.27 Закона "Аб палітычных партыях" і ч.6 арт. 24 Закона "Аб грамадскіх аб'яднаннях" палітычным партыям, грамадскім аб'яднанням (міжнародным, рэспубліканскім, мясцовым), іх саюзам (асацыяцыям) неабходна штогод да 1 сакавіка прадстаўляць у Міністэрства юстыцыі Беларусі, галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама інфармацыю аб сваёй дзейнасці. У прыватнасці, гэта інфармацыя аб працягу сваёй дзейнасці з указаннем месца знаходжання кіруючага органа; спісы членаў выбарных органаў палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання, іх саюза (асацыяцыі), у якіх указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца працы (вучобы) і нумар рабочага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата абрання кожнага з членаў з дадаткам адпаведных пратаколаў. Таксама неабходна прадставіць інфармацыю аб колькасным складзе палітычных партый, грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, складзе саюза (асацыяцыі) палітычнай партыі, грамадскага аб'яднання; звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах палітычнай партыяй, грамадскім аб'яднаннем, іх саюзам (асацыяцыяй) за год. Арганізацыйная структура палітычнай партыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ч.7 арт. 27 Закона "Аб палітычных партыях" штогод да 1 сакавіка павінна прадстаўляць інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці з указаннем месца знаходжання кіруючага органа; спісы членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры, у якіх указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца працы (вучобы) і нумар рабочага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата абрання кожнага з членаў з дадаткам адпаведных пратаколаў; інфармацыю аб колькасным складзе арганізацыйнай структуры; звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах арганізацыйнай структурай за год. Прыкладныя формы справаздачнасці і адрасы для накіравання інфармацыі можна знайсці на сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі.-0-