Палачанін узяў Br37 млн. крэдыту ў банку і знік
12 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Полачанін узяў крэдыт на Br37 млн. у банку і знік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама.
Плануючы злачынства, 32-гадовы індывідуальны прадпрымальнік загадзя падабраў дзвюх прэтэндэнтак на ролю паручальніц, увайшоў да іх у поўны давер, і ў прызначаны дзень даверлівыя дамы падпісалі ўсе дакументы. Атрыманыя грошы ашуканец, як і планаваў, патраціў на набыццё кватэры, а расплачвацца за гэту пакупку павінны былі падманутыя жанчыны. Менавіта да іх банк і выставіў прэтэнзіі, калі полачанін не стаў плаціць па крэдыце. Аднак паручальніцы, усвядоміўшы сваё жаласнае становішча, таксама не захацелі плаціць па чужых рахунках і звярнуліся ў праваахоўныя органы.
Знайсці ашуканца аказалася няслоўна, ён хаваўся ў Мінску. Цяпер 32-гадовы мужчына, які ўжо мае судзімасці за маёмасныя злачынствы, затрыманы. За махлярства ў дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вядзецца следства.-0-