Палачанка Марыя Саўчанка заняла трэцяе месца ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года–2018»
Пераможцам стаў пяцікурснік Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Антон Лемеш, другое месца – у прадстаўніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ігара Гелдзінскага.
Уладальнік звання "Студэнт года-2018" Антон Лемеш
Як і на абласным этапе, удзельнікі прадставілі творчую самапрэзентацыю «Будзем знаёмыя», паказалі свае здольнасці ў інтэлектуальным і конкурсе красамоўства #УПрафесіі, праявілі таленты ў творчым конкурсе «Мая малая радзіма».
Нагадаем, наша зямлячка вучыцца на трэцім курсе фінансава-эканамічнага факультэта ПДУ. Яна выдатніца, паспяхова займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, з'яўляецца стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, актыўна ўдзельнічае ў студатрадаўскім і валанцёрскім руху БРСМ, выступае ў вакальна-харэаграфічным ансамблі «Камарыкі» імя Ч. Клечкі і вакальнай групе Miracle – пераможцамі і прызёрамі творчых спаборніцтваў рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнародных конкурсаў.
"Віцебскія весці». Фота з архіва газеты і brsm.by