Полацк падпіша дэкларацыю аб далучэнні да еўрапейскага Пакта мэраў
20 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дэклярацыя аб далучэньні Полацка да Пакту мэраў будзе падпісаная ў Фрыдрыхсгафэне 27 верасьня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандар Пазьняк.
Такім чынам, Полацк стане першым беларускім горадам, які возьме на сябе абавязацельствы па рэалізацыі стратэгіі ЭЗ, вядомай як "20-20-20". Мэта стратэгіі - скарачэньне выкідаў вуглякіслага газу на 20%, павелічэньне долі выкарыстаньня альтэрнатыўных крыніц энэргіі да 20% і павышэньне энэргаэфэктыўнасьці на 20% да 2020 году. "Далучэньне да Пакту мэраў адкрые Полацку доступ да эўрапейскіх інавацыйных тэхналёгій энэргазьберажэньня, пашырыць навукова-тэхнічны патэнцыял найстаражытнейшага беларускага горада, дапаможа наладзіць партнэрскія сувязі зь іншымі ўдзельнікамі Пакту мэраў", - перакананы Аляксандар Пазьняк.
Першым крокам на шляху рэалізацыі мэты стане ажыцьцяўленьне Плана ўстойлівага энэргетычнага разьвіцьця Полацка ў межах праекта "Устойлівае разьвіцьцё энэргетыкі ў гарадах Эўрапейскага інструмэнта добрасуседзтва і партнэрства - на шляху да Пакту мэраў". Над стварэньнем пляну працавала група міжнародных экспэртаў з гішпанскай кампаніі "Бінэт" і інстытута энэргетыкі НАН РБ. Гішпанскія спэцыялісты на падставе аналізу бягучай сытуацыі ў галіне спажываньня энэргарэсурсаў і энэргазьберажэньня і вынікаў энэргааўдыту 10 аб'ектаў Полацка, праведзеных спэцыялістамі інстытута энэргетыкі НАН РБ, прапанавалі гораду плян па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу на 20% да 2020 году шляхам рэалізацыі мерапрыемстваў па скарачэньні спажываньня і стымуляваньні выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі на тэрыторыі горада. У прыватнасьці, энэргазьберагальныя мерапрыемствы прапанавана правесьці ў камунальных і жылых будынках, у сыстэме гарадзкога асьвятленьня, у гарадзкім і прыватным аўтатранспарце, на прадпрыемствах ЖКГ. Акрамя таго, экспэрты прапанавалі шырэй выкарыстоўваць мясцовыя і аднаўляльныя крыніцы энэргіі для вытворчасьці электрычнасьці.
Як паведаміў Аляксандр Пазняк, пілотным праектам плана ўстойлівага энергетычнага развіцця стане ўстаноўка энергазберагальных свяцільнікаў на праспекце Францыска Скарыны, магчыма, затым у горадзе з'явяцца энергазберагальныя святлафоры. Яшчэ адным ключавым напрамкам, як і раілі эксперты, стане развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі.
Партнёрамі Полацка па праекце з'яўляюцца адміністрацыі гарадоў Фрыдрыхсхафен (вядучы партнёр, Германія), Мурсія (Іспанія), Сале (Марока) і Міжземнаморская камісія Канферэнцыі марскіх перыферыйных рэгіёнаў (Францыя).
Праект "SURE: Устойлівае развіццё энергетыкі ў гарадах рэгіёну Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства - на шляху да Пакта мэраў" рэалізуецца па праграме ЕС CIUDAD. Праект разлічаны на 30 месяцаў, а яго бюджэт складае каля 790 тыс. еўра. Праект закліканы спрыяць устойліваму развіццю энергетыкі ў двух гарадах Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства (ЕІДП) - Полацку і Сале (Марока) - шляхам іх далучэння да Пакта мэраў і прыняцця на сябе абавязацельстваў па рэалізацыі стратэгіі ЕС "20-20-20".
Пакт мэраў падпісалі больш за 2 тыс. гарадоў.-0-