«Полацк-Шкловалакно» стала лаўрэатам прэміі СНД у галіне якасці

11 студзеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. ААТ "Полацк-Шкловалакно" стала лаўрэатам конкурсу на здабыццё прэміі СНД у галіне якасці прадукцыі і паслуг. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі. Акрамя таго, дыпламантамі гэтага конкурсу сталі ВА "Гомсельмаш" і ААТ "Бабулькіна каса". Перамога ў гэтым конкурсе - годная ацэнка якасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на міжнародным узроўні, адзначылі ў Гостстандарце. Прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца ў другі раз. Конкурс на здабыццё прэміі Садружнасці праводзіцца ў дзяржавах - удзельніцах СНД з 2006 года. Ён зацверджаны рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 25 лістапада 2005 года і аб'яўляецца адзін раз у два гады. У ліку прэтэндэнтаў на прэмію ад Беларусі на гэты раз было чатыры прадпрыемствы, прадукцыя якіх добра вядомая на рынках краін блізкага і далёкага замежжа, адрозніваецца высокай якасцю, адпавядае міжнародным і еўрапейскім стандартам і запытам спажыўцоў. У папярэднім конкурсе, які праходзіў у 2006-2007 гадах, яго лаўрэатамі і дыпламантамі былі прызнаны пяць беларускіх арганізацый: РВУП "Беларускі металургічны завод", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Савушкін прадукт", СП ЗАТ "Мілавіца" і СП "Брэстгазаапарат" ААТ.-0-