Полацк сустракае ўдзельнікаў Фестывалю культур краін ЕўрАзЭС
15 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Полацк сустракае ўдзельнікаў I Фестывалю культур краін ЕўрАзЭС, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Полацкага гарвыканкама.
Сёння ў найстаражытнейшы горад Віцебскай вобласці прыедуць творчыя калектывы з Кыргызстана. Юныя ўдзельнікі фальклорнага і харэаграфічнага ансамбляў выканаюць для палачан свае лепшыя пастаноўкі. На канцэрце прагучаць музычныя кампазіцыі на кыргызскім нацыянальным інструменце - комузе, які валодае багатым дыяпазонам выканання і зроблены з суцэльнага кавалка дрэва. Сольны канцэрт адбудзецца ў Полацкім гарадскім Палацы культуры. У ім возьмуць удзел ансамбль "Шатык", школа мастацтваў №4 пад кіраўніцтвам Таццяны Масіеўскай, ансамбль "Камузістаў". Арыгінальным будзе выступленне прадстаўнікоў Кыргызска-Расійска-Славянскага ўніверсітэта - яны правядуць паказ нацыянальных касцюмаў.
У гасцей з Кыргызстана таксама будзе магчымасць азнаёміцца з славутасцямі Полацка: Сафійскім саборам, Дзіцячым, Экалагічным, краязнаўчым музеямі, Мастацкай галерэяй, Музеем ткацтва і іншымі аб'ектамі. Падчас аглядных экскурсій па горадзе яны таксама пачуюць цікавыя падрабязнасці, звязаныя з гісторыяй Полацка і яго знакамітымі ўраджэнцамі.
Пасля канцэртаў дэлегацыя Кыргызстана адправіцца ў Мінск, дзе 16 мая ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця Фестывалю культур краін ЕўрАзЭС, адзначылі ў гарвыканкаме.-0-