Полацкая ГЭС запрацуе ў 2017 годзе, Віцебская – у 2018-м
Дзве
найбуйнейшыя ў Беларусі гідраэлектрастанцыі адкрыюць да 2019 года, паведамілі
БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. Полацкую ГЭС магутнасцю 21,7 МВт
плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, Віцебскую ГЭС на 40 МВт - у 2018
годзе. Цяпер самай буйной у краіне застаецца Гродзенская ГЭС магутнасцю 17 МВт,
адкрытая па дзяржпраграме будаўніцтва гідраэлектрастанцый у 2011-2015 гадах. У
ветраэнергетыцы адным з асноўных праектаў застаецца будаўніцтва ветрапарка ў
Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.
"Будаўніцтва пяці ветраэнергетычных
установак магутнасцю па 1,5 МВт і падстанцыі 110 кВ "Ветрапарк"
вядзецца ў адпаведнасці з графікам. Плануецца, што ўсе работы будуць завершаны
да канца мая 2016 года", - адзначылі ў прэс-службе. Абсталяванне для
ветрапарка даставіла кітайская кампанія HEAG. Праектна-каштарысная дакументацыя
распрацавана РУП "Белэнергасетпраект", будаўніча-мантажныя работы
выконвае ААТ "Белэлектрамантажналадка".