Полацкая інтэграцыйная структура: аб вытворчасці сельгаспрадукцыі, абнаўленні машынна-трактарнага парку, будаўніцтве МТФ
Матэрыяльна-тэхнічная база многіх за гэтыя гады істотна ўмацавана. Пабудаваны 3 малочна-таварныя фермы, рэканструяваныя памяшканні для беспрывязнога ўтрымання моладзі на 1500 галоў, уведзена ў строй 19 траншэй на 38 тысяч тон корму. Усяго ў будаўніцтва аб'ектаў жывёлагадоўлі ўкладзена 22 мільёны рублёў.
Капітальна абноўлены машынна-трактарны парк. Закуплена 268 адзінак тэхнікі, у тым ліку 45 энергонасычаных трактароў, 11 збожжаўборачных і 13 кормаўборачных камбайнаў, 15 прэс-падборшчыкаў, 28 сеялак, 63 глебаапрацоўчыя агрэгаты.
Усё гэта не магло не паўплываць на вытворчасць сельгаспрадукцыі, якая за тры апошнія гады павялічылася на 42 працэнты. На 23 працэнты ўзрасло пагалоўе КРС, на 159 — свіней. Малака прыбавілася на 36 працэнтаў.
У 2019-м намалочана 112 тысяч тон збожжа, гэта на 26 тысяч тон больш за леташні намалот.
Але генеральны дырэктар аграхолдынгу Васіль Хаменок лічыць, што гэтыя вынікі павінны быць і будуць вышэй:
— У развіццё матэрыяльнай базы падраздзяленняў уклалі 70 мільёнаў рублёў. Грошы гэтыя можна вярнуць толькі ў тым выпадку, калі гэтая магутная база будзе працаваць, максімальна забяспечваць сыравінай перапрацоўваючыя прадпрыемствы — уласны КХП, Міёрскі мясакамбінат і Полацкі малочны завод, выходзіць на рынкі з канкурэнтаздольным канчатковым прадуктам. Значыць, кожнаму, пачынаючы ад механізатара, аператара машыннага даення і заканчваючы кіраўніком, трэба сур'ёзна дадаваць у тэхналогіі, дысцыпліне, прадукцыйнасці працы.
І гэта не проста словы. Вось некаторыя мерапрыемствы, якія ўжо ажыццяўляюцца. Пры КХП, Міёрскім мясакамбінаце і Полацкім малочным заводзе створаны 5 брыгад для лячэння жывёлы, якія выязджаюць у гаспадаркі, дапамагаюць мясцовым ветэрынарам. Чатыры рамонтныя брыгады ў сельгаспрадпрыемствах абслугоўваюць малочныя блокі, даільную апаратуру, займаюцца наладкай водазабеспячэння і сістэмай адводу гною. Акрамя таго, у майстэрнях перабіраюць каробкі перадач МТЗ, рамантуюць іншую тэхніку.
Асаблівая ўвага кадрам. Пры КХП перавучана больш за 40 механізатараў
Акрамя таго, гэтай жа працай цяпер займаюцца 8 міжгаспадарчых атрадаў на месцах: у філіяле «Гараны-Агра», сельгаспрадпрыемствах «Маяк-Ушацкі», «Цітова», «Чэрэсы», «Блізніца» і іншых. Прычым «Гараны-Агра» дапамагаюць, напрыклад, «Полаце», «Маяк-Ушацкі» — «Селішчам», «Цітова» — «Язна»… Брыгады і мехатрады ахопліваюць практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы холдынгу. Такім чынам, рацыянальна выкарыстоўваецца, не прастойвае энергонасы
шчонай тэхнікай аграхолдынгу. А галоўнае, палі атрымліваюць паўнавартасную запраўку арганікай, якая экалагічна лепш і куды танней мінеральных угнаенняў.
Так, усё пачынаецца з зямлі. І ў аграхолдынгу думаюць не толькі пра значнае павышэнне ўраджайнасці культур, але і пра змяненне самой структуры пасяўных плошчаў. Каб не купляць дарагі бялок за валюту, на 15 працэнтаў павялічылі пасевы гароху, люпіну, рапсу, вікі.
Аграхолдынг актыўна дапамагае стаць на ногі ўсім сваім падраздзяленням, сельгаспрадпрыемствам.
>— Полацкі КХП вывеў нас у людзі, — адназначна заяўляе дырэктар ААТ «Цітова» Мёрскага раёна Франц Вершалоўскі. — З яго дапамогай мы набылі 2 энернасычаныя трактары, збожжаўборачны камбайн, пасяўны агрэгат, плугі і іншую тэхніку. Гэта дазволіла сёлета ўзяць на круг па 33,6 цэнтнера збожжавых і сабраць збожжа на 1500 тон больш за мінулагодні. КХП забяспечвае і камбікормамі. За іх мы павінны 7 мільёнаў рублёў, таму 2 тысячы тон збожжа аддалі ў кошт пагашэння доўгу, а астатняга хопіць на камбікармы для КРС. Разлічваем атрымаць ад каровы 6539 кілаграмаў малака, амаль на 500 кілаграмаў больш за мінулагодні. Ліквідуем не вельмі вялікую і нізкарэнтабельную свінаферму і зоймемся вырошчваннем мясных гэрэфёрдаў. У рэканструкцыі, добраўпарадкаванні новай фермы, спадзяёмся, дапаможа Полацкі КХП.
Прыклад супрацоўніцтва з галаўной установай аграхолдынг — яго сельгасфіліял «Гараны-Агра», што ў Полацкім раёне. Гаспадарцы перададзена звыш 20 адзінак высокапрадукцыйнай тэхнікі, дзякуючы гэтаму практычна цалкам абнавіўся машынна-трактарны парк. Гэта вельмі дапамагае папаўняць кармавы баланс жывёлагадоўчага комплексу, дзе ўтрымліваецца 5500 быкоў. Імі, дарэчы, ідзе ўзаемазалік па доўгу. Да прыкладу, 100 галоў здае прадпрыемства сабе і столькі ж — для КХП. Філіял мае свой рахунак.
Дырэктар філіяла Аляксандр Калтуноў, які кіруе гаспадаркай звыш 20 гадоў, прыдумаў для маладняку КРС навесы са сціснутых цюкоў саломы, дзе знаходзяцца 1000 цялушак, што ў разы збядніла іх утрыманне. Атрымана з гектара 45,3 цэнтнера збожжавых, а вал склаў 5884 тоны, што на 704 тоны больш за мінулагодні. Гаспадарка заняла першае месца ў раёне па вытворчасці мяса і рапсу, другое — па кармах.
Яшчэ адзін яскравы прыклад — праца калектыву новай малочна-таварнай фермы «Клясціцы» Расонскага раёна. У яе КХП уклаў 10 мільёнаў рублёў. Здадзена першая чарга. Там цяпер даяць малака ўдвая больш за мінулагодні. Добры заробак — і людзі вярнуліся дадому з гарадоў.
У аграхолдынг «Полацкі КХП» 40 крамаў для рэалізацыі гатовай прадукцыі са збожжа, мяса, малака. Прыбытак дзеліцца пароўну паміж гаспадаркамі і прампрадпрыемствамі. Выручкабудзе больш, а значыць, і заробак, калі зменшыцца сабекошт прадукцыі. Над гэтым цяпер і працуюць.