Полацкая «Панда» заваявала Маскву
Чатыры віды вырабаў Полацкага малочнага камбіната атрымалі высокую ацэнку на 22-й штогадовай міжнароднай выстаўцы харчавання «Прадэкспа-2015» у сталіцы Расійскай Федэрацыі.
Чатыры віды вырабаў Полацкага малочнага камбіната атрымалі высокую ацэнку на 22-й штогадовай міжнароднай выстаўцы харчавання «Прадэкспа-2015» у сталіцы Расійскай Федэрацыі.
У скарбонку ўзнагарод полачан дадаліся дзве сярэбраныя медалі за вытворчасць сладка-сметанковага масла «Малочная прастора» з масавай доляй тлушчу 82,5% і ультрапастэрызаванага малака «Полачанка» 3,2%, а таксама бронзавая, якой удастоены ўзбіты тварожны крэм «Панда» з напаўняльнікам «Вішня – ваніль».
Акрамя таго, падчас выстаўкі быў праведзены конкурс
«Лепшы смак-2015», які пацвердзіў выдатныя якасці полацкіх глазураваных сыркоў, што сталі візітнай карткай прадпрыемства. Рэкардсмен па ўзнагародах – добра знаёмы пакупнікам сырок з ванілінам з мядзведзікам пандай на абгортцы. У Маскве ён зноў апынуўся па-за канкурэнцыяй і быў адзначаны залатым медалём і дыпломам I ступені. Пераможца вызначаўся падчас дэгустацыі шляхам народнага галасавання спажыўцоў.Ларыса Малашаня, "Віцебскія весці"