Полацкая школа напярэдадні 210-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна атрымае дар ад пасольства Расіі

3 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Полацкая агульнаадукацыйная сярэдняя школа №18 напярэдадні 210-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна атрымае дар ад пасольства Расіі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня грамадскага аб'яднання Беларускі літаратурны саюз "Полацкая галіна" Аляксандр Радкевіч. Школьную бібліятэку папоўняць 400 экзэмпляраў кніг рускіх класікаў. Цырымонія ўручэння пройдзе 4 чэрвеня падчас правядзення рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "А.С.Пушкін у Беларусі", якую прыме музей Беларускага кнігадрукавання - філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Па словах Аляксандра Радкевіча, свой удзел у канферэнцыі пацвердзілі літаратуразнаўцы і пушкіністы з вядучых ВНУ Беларусі. Яны прачытаюць звыш 20 дакладаў, аб'яднаных імем рускага паэта і беларускай зямлёй. Па выніках навуковага збору будзе выдадзены зборнік дакладаў. Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца "Полацкая галіна" і грамадскае аб'яднанне "Русь", фінансавую падтрымку ажыццяўляе пасольства Расіі ў Беларусі. -0-