Полацкія медыкі практыкуюць аказанне медуслуг па падарункавых сертыфікатах
Полацкая цэнтральная гарадская бальніца рэалізуе насельніцтву падарункавыя сертыфікаты на медуслугі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе аховы здароўя.
Навінка ўкаранёна ў практыку работы полацкіх медыкаў у снежні мінулага года. Па сертыфікатах ва ўстанове аказваюць стаматалагічныя і касметалогічныя паслугі, прайсці курс фізіятэрапеўтычных працэдур. "Калі хтосьці сумняваецца ў выбары аднаго з трох напрамкаў, то на гэты выпадак у нас ёсць агульны сертыфікат, па якім пацыента прымуць і ў касметалогіі, і ў стаматалогіі, і ў фізіякабінетах", - растлумачылі ва ўстанове.
Сертыфікаты адрозніваюцца па цане, кошт вагаецца ад Br200 тыс. да Br500 тыс., што робіць іх даступнымі для людзей з розным дастаткам. "І калі хтосьці прывык эканоміць на сваім здароўі або пастаянна адкладае візіты да стаматолага, то сябры ці сваякі змогуць змяніць сітуацыю. Такі падарунак парадуе і тых, хто прывык сачыць за сваім здароўем: кваліфікаваная кансультацыя спецыяліста і, да прыкладу, курс масажу або водалячэнне здольныя парадаваць многіх", - упэўнены медыкі.
Алена Ціханава