Полацкія памежнікі ліквідавалі ўзгаранне жылога дома ў Браслаўскім раёне

Супрацоўнік памежнай службы прапаршчык Ролік Максім заўважыў узгаранне гарышча ў адным з жылых дамоў н.п. Казяны Браслаўскага раёна. Ён неадкладна паведаміў пра гэта дзяжурнаму памежнага паста, супрацоўнікам МНС і сам узяўся тушыць агонь.

Удзень 28 лістапада, вяртаючыся са службы, супрацоўнік памежнай службы прапаршчык Ролік Максім заўважыў узгаранне гарышча ў адным з жылых дамоў н.п. Казяны Браслаўскага раёна. Ён неадкладна паведаміў пра гэта дзяжурнаму памежнага паста, супрацоўнікам МНС і сам узяўся тушыць агонь. Высветлілася, што гарэў уцяпляльнік даху, размешчаны паміж столлю і комінам.

Аператыўна на дапамогу прыбылі яшчэ чацвёра памежнікаў, якія па ланцужку перадавалі ваду калегу на дах.

Па прыбыцці пажарнага разліку практычна ўвесь агонь быў ліквідаваны.

У выніку ўдалося выратаваць жылы дом, які належыць пажылой жанчыне, ад поўнага разбурэння.