Полацкія памежнікі пачалі вывучэнне і адбор прызыўнікоў для праходжання тэрміновай ваеннай службы

Полоцкие пограничники начали изучение и отбор призывников для прохождения срочной военной службы
Адпаведная праца праводзіцца ў ваенкаматах і адасобленых групах Віцебскай вобласці. Для аховы Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюцца сучасныя складаныя комплексы ўзбраення і тэхнікі, якія патрабуюць глыбокіх і разнабаковых ведаў, практычных навыкаў. Таму да ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы прад'яўляюцца асаблівыя патрабаванні. Адзін з найважнейшых крытэрыяў адбору – высокі ўзровень фізічнай і маральна-псіхалагічнай падрыхтоўкі.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада падпалкоўнік Дзяніс Глебко, узрост большасці навабранцаў – 18 – 20 гадоў. Каля 80% прызыўнікоў маюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або сярэднюю адукацыю. Кожны пяты – выпускнік ВНУ.

У маі на базе вучэбнага пункта Полацкага пагранатрада навабранцы пройдуць 10-дзённы курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Пасля прыняцця ваеннай прысягі яны пачнуць асвойваць спецыяльнасць «Інспектар пагранічнай службы». У выніку атрымаюць неабходныя навыкі, уключаючы валоданне зброяй, вядзенне войскавой разведкі і рукапашнага бою, навучацца працаваць з тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы. Праз месяц навучання маладыя пагранічнікі пройдуць стажыроўку. Затым навабранцаў размеркуюць па падраздзяленнях мяжы для далейшага нясення службы.

"Віцебскія весці". Фота прадастаўлена Полацкім пагранатрадам.