Полацкія памежнікі пачалі адбіраць прызыўнікоў для праходжання тэрміновай ваеннай службы

З 1 красавіка полацкія памежнікі пачалі адбіраць прызыўнікоў для праходжання тэрміновай ваеннай службы ў органах памежнай службы.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Полацкага памежнага атрада падпалкоўніка Дзяніса Глебкі, сёння ў ахове Дзяржаўнай мяжы Беларусі выкарыстоўваюцца сучасныя складаныя комплексы ўзбраення і тэхнікі, якія патрабуюць глыбокіх ведаў. Для службы на мяжы патрэбны кваліфікаваныя спецыялісты, якія ў дасканалым валодаюць рознымі спецыяльнасцямі і валодаюць высокай фізічнай і маральна-псіхалагічнай падрыхтоўкай.

– У канцы мая юнакі, якія прайшлі сур'ёзны адбор, прыбудуць у Полацкі памежны атрад, дзе на базе вучэбнага пункта на працягу 10 дзён да прыняцця ваеннай прысягі будуць асвойваць праграму курса пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, – кажа Дзяніс Глебка.

Навабранцам таксама трэба будзе прайсці падрыхтоўку па спецыяльнасці «інспектар памежнай службы». На працягу месяца яны будуць вывучаць асновы памежнай службы, стажыравацца ў падраздзяленнях, якія непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную мяжу Беларусі. Пасля гэтага ў адпаведнасці з кваліфікацыяй іх размеркуюць па падраздзяленнях.

За перыяд навучання кожны курсант атрымае неабходныя навыкі ў несенні памежнай службы, працы з тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, авалодае зброяй і навыкамі вядзення разведкі і рукапашнага бою.

"Віцебскія весці".