Полацкія памежнікі прадухілілі спробу кантрабанды цыгарэт на Br387 млн.

Полоцкие пограничники предотвратили попытку контрабанды сигарет на Br387 млн.

Полацкія памежнікі затрымалі буйную партыю цыгарэт пры спробе перапраўкі ў Латвію, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.

У пункце пропуску "Урбаны" пры даглядзе грузавога аўтамабіля МАН пад кіраваннем грамадзяніна Літвы ва ўнутранай частцы прычэпа быў выяўлены тайнік, у якім знаходзілася амаль 72 тыс. пачкаў тытунёвай прадукцыі. Нелегальны груз на Br387 млн. і машына коштам Br250 млн. затрыманы.

Кіроўцу пагражае канфіскацыя транспартнага сродку і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

Вольга Багачова