Полацкія памежнікі прадухілілі спробу перапраўкі буйной партыі тытунёвых вырабаў у Латвію
У ноч на 2 кастрычніка аператыўнымі супрацоўнікамі Полацкага памежнага атрада сумесна з супрацоўнікамі Полацкага РАУС, Наваполацкага ГАУС, МО ДАІ па г.Полацку, Наваполацку і Полацкаму раёну, ДАІ Верхнядзвінскага раёна і Верхнядзвінскага РАУС была прадухілена спроба перапраўкі буйной партыі тытунёвых вырабаў у Латвійскую Рэспубліку з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту.
У ходзе праверкі наяўнай інфармацыі аб магчымым незаконным перамяшчэнні тытунёвых вырабаў з Беларусі ў Латвію быў ажыццёўлены дагляд грузавога чыгуначнага саставу, які рухаецца з Полацка ў Даўгаўпілс. У выніку дагляду цягніка былі выяўлены прыкметы наяўнасці тытунёвых вырабаў ў адным з вагонаў. У ходзе адпрацоўкі паступіўшай інфармацыі было ўстаноўлена, што тытунёвыя вырабы былі скінуты з названага цягніка недалёка ад Верхнядзвінска. У выніку абследавання мясцовасці ўздоўж чыгуначнага палатна быў затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь 1980 г.н. жыхар г. Полацка, які пешшу пераносіў 2 скрынкі з цыгарэтамі, з яго слоў, выяўленыя бесгаспадарныя і прысвоеныя ім для асабістага спажывання, а таксама аўтамабіль Фольксваген Гольф, у якім былі выяўлены - па знешніх прыкметах, імаверна, газавы рэвальвер і 1 адзінка зброі неустаноўленай узору. Дадзены грамадзянін быў дастаўлены ў міліцыю для далейшага разбіральніцтва.
У ходзе далейшага абследавання вышэйназванай мясцовасці былі выяўлены 23 бесгаспадарныя скрынкі з цыгарэтамі. Тытунёвыя вырабы перададзены ў інспекцыю па падатках і зборах.
Пачаты адміністрацыйны працэс.
Сума ацэнкі затрыманых таваранаматэрыяльных каштоўнасцей, іх колькасць і арганізатары перапраўкі цыгарэт устанаўліваюцца.