Полацкія памежнікі спынілі спробу кантрабанды буйной партыі цыгарэт

На працягу дня 28 красавіка полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Віцебскай мытні, АБЭЗ Полацкага АУС і Полацкага РАУС спынілі спробу правозу найбуйнейшай у гэтым годзе партыі цыгарэт на станцыі Полацк.

У грузавым чыгуначным вагоне, які ішоў транзітам праз Беларусь з Расіі ў Латвію, было выяўлена 448 тыс. пачкаў цыгарэт, кошт якіх ацэньваецца ў суму Br3 млрд. Пры гэтым у таварасуправаджальных дакументах у вагоне значылася тара для вытворчасці пластыкавых бутэлек.

Нелегальная партыя тытунёвай прадукцыі затрымана. Вядзецца разбіральніцтва.

Прэс-служба Полацкага памежнага атрада