Полацкія памежнікі спынілі спробу кантрабанды цыгарэт

Полоцкие пограничники пресекли попытку контрабанды сигарет

Увечары 16 снежня полацкімі памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі АБЭЗ Верхнядзвінскага РАУС быў выяўлены плыт, які складаўся з скрынь цыгарэт, што плыў па рацэ Заходняя Дзвіна.

Плыт складаўся са звязаных паміж сабой скрынь цыгарэт, загорнутых у поліэтылен, і двух GPS-трэкераў. Такім чынам кантрабандысты з дапамогай цячэння ракі мелі намер пераправіць у Латвію буйную партыю цыгарэт.

Пасля выяўлення плыт быў адбуксіраваны да берага.

Цыгарэты ў колькасці 38 скрынь (каля 19000 пачкаў) і 2 GPS-трэкеры будуць перададзены супрацоўнікам мытні. Дакладная колькасць цыгарэт і сума іх ацэнкі ўстанаўліваюцца. Праводзіцца разбіральніцтва.

Па стане на 17 снежня - гэта ўжо пяты выпадак спробы перапраўкі цыгарэт з выкарыстаннем цячэння ракі за 2013 год. Усяго полацкімі памежнікамі ў бягучым годзе спынена 117 спроб перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-латвійскі і беларуска-літоўскі ўчасткі Дзяржаўнай мяжы, затрымана цыгарэт у колькасці больш за 711тыс. пачкаў на агульную суму больш за 3 млрд. 852 млн. рублёў.

Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада