Полацкія памежнікі спынілі спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы
Раніцай 7 чэрвеня полацкімі памежнікамі ў Браслаўскім раёне за спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы з Беларусі ў Латвію затрыманы 3 грамадзяне Грузіі і 2 грамадзянкі Расійскай Федэрацыі.
Грамадзяне Грузіі 1967, 1981, 1984 г.н. неаднаразова рабілі спробы трапіць у Еўрасаюз праз беларускія аўтадарожныя пункты пропуску. Аднак ва ўсіх 10 выпадках яны вярталіся назад прадстаўнікамі памежнай аховы суседняй дзяржавы.
У выніку выхадцы з Каўказа сустрэліся ў Мінску з грамадзянкамі Расіі (1968 і 1996 г.н.) – маці з дачкой, і сабраліся перасекчы беларускую мяжу на прыбалтыйскім участку, але ўжо незаконна – парушыўшы яе любым шляхам.
Прыбыўшы на Браслаўшчыну, у лесе яны закапалі свае пашпарты і пешшу накіраваліся ў напрамку беларуска-латвійскай мяжы. Але іх планы не ажыццявіліся з-за пільнасці памежнікаў.
Як тлумачаць парушальнікі, яны разлічвалі на тое, што без дакументаў латвійскія памежнікі іх затрымаюць для ўстанаўлення асобы, а затым усе пяцёра пададуць прашэнне на прызнанне іх бежанцамі. Пасля чаго, яны разлічвалі застацца ў Еўропе.
Парушальнікі мяжы былі дастаўлены на памежную заставу для правядзення разбору. У іх дачыненні складзены пратаколы за наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Пасля выплаты штрафу яны былі выдвораны за межы памежнай зоны.
Даведкава, полацкімі памежнікамі па стане на 9 чэрвеня затрымана 18 парушальнікаў мяжы і 170 парушальнікаў памежнага рэжыму.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада